Старонка:Бедныя людзі.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

якіх мне спатыкаць даводзілася. Мамка яго вельмі паважала. Пасьля ён і маім быў найлепшым з сяброў, зразумела, пасьля маткі.

Спачатку, я, такая вялікая дзяўчына, дурэла разам з Алесяй, і мы, бывала, цэлыя гадзіны ломім голавы, як-бы падражніць і вывесьці яго з цярпеньня. Ён страх як сьмешна злаваўся, нам з гэтага была вялікая забаўка. (Мне нават і ўспомніць пра гэта сорамна). Раз мы раздражнілі яго чымсьці ледзь не да сьлёз, і я чула выразна, як ён прашаптаў: «злыя дзеці». Я раптам супуцілася; мне стала і сoрамна і крыўдна і шкада яго. Я памятаю, што я пачырванела да вушэй і ледзь не са сьлязьмі на вачох пачала прасіць яго супакоіцца і ня крыўдзіцца на наша неразумнае свавольства, але ён закрыў кніжку, ня скончыў нам лекцыі, і вышаў у свой пакой. Я ўвесь дзень горна каялася. Думка пра тое, што мы, дзеці, сваім свавольствам давялі яго да сьлёз, была мне вельмі цяжкой. Мы, значыцца, чакалі яго сьлёз. Нам, значыцца, іх хацелася; значыцца, мы пасьпелі яго з апошняй цярплівасьці вывесьці, значыцца, мы сілком прымусілі яго, няшчаснага, беднага, пра свой паганы лёс успомніць! Я ўсю ноч ня спала ад сораму, ад смутку, ад пакаяньня. Кажуць, што пакаяўшыся лягчэй на душы — наадварот. Ня ведаю, як далучыўся да майго гора і гонар. Мне не хацелася, каб ён лічыў мяне за дзіцянё. Мне тады было ўжо 15 год.

З гэтага дня я пачала мучыць уяўленьне маё, утвараючы тысячы плянаў, якім-бы парадкам раптам прымусіць Пакроўскага перамяніць свой погляд на