Старонка:Бедныя людзі.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наманіла, абавязкова скажэце ёй, пляткарцы!.. Я новага віцмундзіра зусім не прадаваў. Ды і навошта, самі абмяркуйце, навошта прадаваць? Вось, кажуць, мне сорак рублёў срэбрам узнагароды выходзіць, дык навошта-ж прадаваць? Вы, матачка, не клапацецеся; — яна з падазрэньнямі, Тадора, вось, яна з падазрэньнямі. Зажывем мы, галубок мой! Толькі вы, анёлачак, ачуньвайце, калі ласка, ачуньвайце, не пакіньце ў смутку старога. Хто гэта гаворыць вам, што я пахудзеў? Лухта, зноў лухта! Здаровенькі і патаўсьцеў так, што самому робіцца сорамна, сыты і здаволены па горла: вось толькі-б вы ачуньвалі! Ну, бывайце, мой анёлачак; цалую ўсе вашы пальчыкі і застаюся

вашым навекі няздрадлівым сябрам

Макарам Дзевушкіным.

P.S. Ах, душачка мая, што гэта вы зноў на самай справе пачалі пісаць?.. аб чым гэта вы блазнуеце! Ды як-жа мне хадзіць да вас так часта, матачка, як? Я ў вас пытаюся. Хіба цемрай ночы карыстаючыся; ды вось цяпер амаль і ночы ня бывае; пара такая. Я і так, матачка мая, анёлачак, вас амаль зусім не пакідаў за ўвесь час вашай хваробы, у часе гарачкі вашай; але і тут і я сам ужо ня ведаю, як я з усімі справамі гэтымі спраўляўся, ды і то пасьля перастаў хадзіць, бо цікавіцца і распытвацца пачалі. Тут ужо і бяз гэтага якіясьці плёткі заблыталіся. Я на Тарэсу спадзяюся, яна ня з