Старонка:Бедныя людзі.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ская прыкмета. Неяк, аднаго вечару, давялося мне праходзіць каля іх дзьвярэй; на тую пару ў доме зрабілася неяк не па-звычайнаму ціха; чуваць усхліпваньне, пасьля шэпт, пасьля зноў усхліпваньне, ўсёроўна быццам-бы плачуць, да так ціха, так жаласьліва, што ў мяне сэрца надарвалася, і пасьля ўсю ноч думка пра гэтых гаротных мяне не пакідала, так што і заснуць не ўдалося, як мае быць.

Ну, бывайце, сябровачка даражэнькая, мая Барбарачка! Апісаў я вам усё, як умеў. Сёньня я ўвесь дзень усё толькі пра вас і думаю. У мяне за вас, родная мая, усё сэрца знудзілася. Вось-жа, душачка мая, я вось ведаю, што ў нас цёплага салона няма. Ужо гэтыя мне пецярбурскія весны, ветры ды дожджыкі з сьняжком; — ужо гэта сьмерць мая, Барбарачка! Такая пагодачка, што ховай божа! Не маракуйце, душачка, на пісаньне; складу няма, Барбарачка, складу няма ніякага. Хоць-бы які-небудзь быў! Пішу, што ў галаву навярзецца, так, каб вось толькі павесяліць чым-небудзь. Вось, каб я вучыўся як-небудзь, справа іншыя; а то як я там вучыўся? нават і не на мядзяныя трошы.

На векі вам адданы сябра

Макар Дзевушкін.

Красавіка 25.

Ш. В., Макар Аляксеевіч!

Сёньня я стрыечную сястру маю Алесю спаткала. Жах! і яна загіне, бедная! Пачула я таксама з боку, што Ганна Тодараўна ўсё пра мяне выведвае. Яна,