Старонка:Бедныя людзі.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і папрасеце, па-першае, прыслаць да нас шчачак, а па-другое, каб і сама патурбавалася заехаць. Я сёньня хворая. На новай кватэры ў нас так холадна і непарадкі вялікія. Цётка пана Быкава ледзь дыхае ад старасьці. Я баюся, каб не памерла да нашага ад'езду. Але пан Быкаў кажа, што нічога, ачунае. У доме у нас непарадкі страшэнныя. Пан Быкаў з намі ня жыве, дык людзі ўсе разьбягаюцца, бог ведае куды. Здараецца, што адна Тадора кам прыслугоўвае; а камордынэр пана Быкава, які даглядае за ўсім, ужо трэці дзень невядома дзе прападае. Пан Быкаў заяжджае кожную раніпу, усё злуецца, і ўчора пабіў кіраўнічага дому, за што меў няпрыемнасьці з паліцыяй... Ня было з кім да вас і ліста паслаць. Пішу па гарадзкой пошце. Ага! Ледзь была не забылася самага важнага. Скажэце мадам шыфон, каб блёнды яна абавязкова перамяніла, каб падабрала да ўчарайшых узораў, і каб сама заехала да мяне паказаць новы выбар, ды скахэце яшчэ, што я раздумала адносна канэзы; што яго трэба вышываць крошшу. Ды яшчэ: літары для вэнзаляў на хустачках вышываць тамбуром; чуеце, — тамбуром, а ня гладзьдзю. Глядзеце-ж, не забудзьцеся, што тамбуром! Вось яшчэ ледзь было не забылася! Перадайце ёй, на міласьць бога, каб лісткі на параліне вышываць ўзвышана, вусікі і пыжы кардоньне, а пасьля абшыць каўнер анталяжамі альбо шырокай фальбалай. Калі ласка, перадайце, Макар Аляксеевіч.

Ваша Б. Д.