Старонка:Бедныя людзі.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даж. Дык вось я крыху маю надзею. Бывайце-ж анёлачак, бывайце-ж!

Вам душою адданы

Макар Дзевушкін.

Верасьня 15.

Шаноўны Васпан
Макар Аляксеевіч!

Я ўся ў жахлівым хваляваньні. Паслухайце, што у нас было. Я штосьці пагрознае прадчуваю. Вось памяркуйце самі, мой даражэнькі сябра: пан Быкаў у Пецярбурзе. Тадора яго спаткала. Ён ехаў. Загадаў спыніць каламашку, падышоў сам да Тадоры і стаў выведваць, дзе яна жыве. Тая спачатку не казала. Пасьля ён сказаў, усьміхаючыся, што ён ведае, хто ў яе жыве. (Відавочна, Ганна Тодараўна ўсё яму расказала). Тады Тадора не сьцярпела, і тут-жа на вуліцы пачала яго дакараць, упікаць; сказала яму, што ён чалавек распусны, што ён прычына ўсіх няшчасьцяў маіх. Ён адказваў, што калі капейкі няма, дык, зразумела, чалавек нешчасьлівы. Тадора сказала яму, што я здолела-б пражыць работаю, магла-б выйсьці замуж, а не дык так адшукаць месца дзе-небудзь, а што цяпер шчасьце маё назаўсёды згублена; што я да таго-ж хворая і хутка памру. На гэта ён заўважыў, што я яшчэ занадта маладая, што мяне яшчэ ў галаве муціцца, і што і нашы дабрадзеі памутнелі (яго словы). Мы з Тадорай думалі, што ён ня ведае нашай кватэры. Як раптам, учора,