Старонка:Бедныя людзі.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ўсё да гэтага часу не магу неяк апамятавацца, матачка. Усе гэтыя падзеі так супуцілі мяне! Ці ёсьць у вас дровы? Не празябніце, Барбарачка; ці-ж доўга празябнуць. Ах, матачка мая, вы з вашымі маркотнымі думкамі мяне забіваеце. Я ўжо бога прашу, як прашу яго за вас, матачка! Напрыклад, ці ёсьць у вас шарсьцяныя панчохі, або, так, з вопраткі што-небудзь цяплейшае. Глядзеце, галубок мой. Калі вам што-небудзь, там, трэба будзе, дык ужо вы, на міласьць творцы, старога ня крыўдзіце. Так ужо проста і ідзеце да мяне. Цяпер нядобрыя часы мінулі. Пра мяне вы не клапапецеся. Наперадзе так усё сьветла, так хораша!

А сумныя былі часы, Барбарачка! Ну ды ўжо ўсёроўна, мінулі! Гады мінуць, дык і пра гэту пару ўздыхнем. Памятаю я свае маладыя гады. Куды! Капейкі іншы раз ня было. Холадна, голадна, а весела ды і годзе. Раніцой пройдзешся па Неўскім, тварык спаткаеш прыгожанькі, і на цэлы дзень шчасьлівы. Слаўная, слаўная была пара, матачка! Добра жыць на сьвеце, Барбарачка! Асабліва ў Пецярбурзе. Я са сьлязьмі на вачох ўчора каяўся перад богам, каб дараваў мне бог усе грахі мае ў гэту сумную пару: — нараканьне, лібэральныя думкі, дзбош і ўспыльчывасьць. Пра вас успамінаў набожліва ў малітве. Вы адны, анёлачак, умацоўвалі мяне, вы адны ўцяшалі мяне, настаўлялі парадамі добрымі. Я гэтага, матачка, ніколі забыцца не магу. Вашы пісулечкі ўсе перацалаваў сёньня, галубок мой! Ну, бывайце, матачка. Кажуць, ёсьць дзесьці тут недалёка гарнітур на про-