Старонка:Бедныя людзі.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ласьці толькі сёньня. Я, як нічога і ня было, зьяўляюся сёньня ў звычайную пару і майструюся побач з Амельянам Іванавічам. Трэба вам заўважыць, родная, што я з нядаўнага часу, пачаў удвайня больш як раней саромецца. Я ў апошнія часы і не пазіраў ні на кога. Ледзь крэсла зарыпіць у каго-небудзь, дык ужо я ні жывы, ні мёртвы. Вось гэтак сама і сёньня. Прышчурыўся, прысьмірэў, вожыкам сяджу, так што Яхім Акімавіч (такі задзірака, якога і на сьвеце да яго ня было), сказаў на ўвесь голас: што, значыцца, вы, Макар Аляксеевіч, сядзіцё сёньня такі у-у-у? ды тут так скрывіўся, што ўсе, хто каля яго ды мяне ня былі, так і пакаціліся са сьмеху, і ўжо зразумела на мой рахунак, і пайшлі, і пайшлі! Я і вушы заткнуў, і вочы заплюшчыў, сяджу сабе, не паварухнуся, такі ўжо звычай мой; яны гэтак хутчэй адстаюць. Раптам чую шум, беганіну, мітусьня; чую — ці ня маняць мне вушы мае? клічуць мяне, патрабуюць мяне, клічуць Дзевушкіна. Закалацілася ў мяне сэрца ў грудзёх, і ўжо сам ня ведаю, чаго я спалохаўся; толькі ведаю тое, што я так спалохаўся, як ніколі яшчэ ў жыцьці са мной ня было. Я прырос да крэсла, — і як нічога і ня было, быццам і ня я. Але вось зноў пачалі; бліжэй і бліжэй. Вось ужо над самым вухам маім: значыцца, Дзевушкіна! Дзевушкіна! дзе Дзевушкін? Падымаю вочы: перада мной Астап Іванавіч; кажа: Макар Аляксеевіч! да яго сьветласьці — хутчэй! Бяды вы з паперай нарабілі. Толькі гэта адно і сказаў, ды даволі. Ці няпраўда, матачка, даволі сказана было? Я амярцьвеў, аледзянеў, пачуцьцяў пазбавіўся, іду