Старонка:Бедныя людзі.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

срэбрам. Вы далі гаспадыні два рублі срэбрам; гэта вельмі добра; яна памаўчыць цяпер крыху.

Падрапаруйце сабе як-небудзь гарнітур. Бывайце; я так замарылася; не разумею, чаму я раблюся такая слабая; самая найменшая работа мяне зморвае. Здарыцца работа, як рабіць? Вось гэта і забівае мяне.

Б. Д.

Верасьня 5.

Галубок мой, Барбарачка!

Я сёньня, анёлачак мой, шмат перажыў уражаньняў. Па-першае, у мяне галава ўвесь дзень балела. Каб як-небудзь асьвяжыцца, вышаў я пахадзіць па Фантанцы. Вечар быў такі цёмны, вохкі. А шостай гадзіне ўжо зьмяркаецца; — вось як цяпер! Дажджу ня было, затое быў туман, ня горш добрага дажджу. Па небе хадзілі доўгімі шырокімі палосамі хмары. Народу хадзіла процьма па наберажнай, і народ як знарок быў з такімі страшнымі абліччамі, што нуду наганялі, п'яныя мужчыны, курносыя жанкі-чухонкі, у ботах і праставалосыя, арцельшчыкі, рамізьнікі, наш брат па якой-небудзь патрэбе; хлапчукі; якінебудзь сьлёсарскі вучань у паласатым халаце, сьпіты, худы, з абліччам, выкупаным у закураныммасьле з замком у руцэ; салдат адстаўны, з сажань ростам, — вось якая была публіка. Пара, відавочна, была такая, што іншай публікі і быць не магло. Суднаходны канал Фантанка! Барак гэтакая процьма, што не разумееш, дзе ўсё гэта магло зьмясьціцца. На мастох сядзяць жанкі з мокрымі пернікамі ды