Старонка:Бедныя людзі.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым, вецер праімчыцца па лесе, загудзе, зашуміць, завые так жаласна, абарве хмару лістоў з танклявых галін, закруціць імі ў паветры, і за імі доўгаю, шырокаю, шумнаю чарадой, з дзікім прарэзьлівым крыкам пралятуць птушкі, так што неба чарнее, і ўсё засьцілаецца імі. Страшна зробіцца, а тут быццам-бы пачуеш кагосьці — чыйсьці голас, быццам-бы хтосьці шэпча: — «бяжы, бяжы, дзіця, не пазьніся; страшна тут будзе зараз, бяжы, дзіця!» — жах пройдзе па сэрцы, і бяжыш-бяжыш так, што дух займае. Прыбяжыш засопшыся дамоў; дома шумна, весела; раздадуць нам усім дзецям работу: мак або гарох лушчыць. Сырыя дровы трашчаць у печы; мамка весела наглядае за нашай вясёлай работай; старая няня Ўльляна апавядае пра старыя часы або страшныя казкі пра калдуноў і нябожчыкаў. Мы, дзеці, тулімся сяброўка да сяброўкі, усьмешка ва ўсіх на вуснах. Вось, раптам змоўкнем разам... ці — ш-ш! шум! быццам хтосьці стукае! — Ды нікога няма; гэта гудзе калаўрот у старой Флёраўны; колькі сьмеху бывала! А пасьля ўночы Ня сынім ад страху; находзяць такія страшныя сны. Прачнешся, бывала, паварухнуцца баішся і да раніцы зябнеш пад коўдрай. Раніцай устанеш сьвежанькая, як краска. Зірнеш у вакно: марозам прахапіла ўсё поле; тонкая, асеньняя шэрань навісла на голых галінах; тонкім, як ліст, лёдам зацягнулася возера; падымаецца белая пара на возеры; крычаць вясёлыя птушкі. Сонца сьвеціць вакол празрыстымі праменьнямі, і праменьні разьбіваюць, як шкло, тонкі