Старонка:Бедныя людзі.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аднэй сумаваць, аднэй нудзіцца, ні з кім не падзяляючыся, і такія хвіліны пачынаюць находзіць на мяне ўсё часьцей і часьцей. Ва ўспамінах маіх ёсьць і такое, чаго я і сама не магу вытлумачыць, што захапляе мяне так несьвядома, так моцна, што я па некалькі гадзін бываю бясчулай да ўсяго навакольнага і забываюся на ўсё, усё сучаснае. І няма ўражаньня ў сучасным жыцьці маім, ці прыемната, цяжкога, сумнага, якое-б не напамінала мне чаго-небудзь падобнага ў мінулым маім, і часьцей усяго маё маленства, маё залатое маленства! Але мне робіцца заўсёды цяжка пасьля гэтакіх хвілін. Я неяк слабею; мае мары мораць мяне, а здароўе маё і бяз гэтага ўсё горшае і горшае.

Але сёньня сьвежая, зыркая, прамяністая раніца, якіх мала тут увосень, ажывіла мяне, і я радасна яе спаткала. Ітак, у нас ужо восень! Як я любіла восень на вёсцы! Я яшчэ дзіцянём была, але і тады ўжо шмат адчувала. Асеньні вечар я любіла больш, як раніцу, я памятаю, у двух кроках ад нашага дома, пад гарой, было возера. Гэта возера, — быццам-бы бачу я яго цяпер, — гэта возера было такое шырокае, сьветлае, чыстае, як крышталь! Бывала, калі вечар ціхі, — возера спакойнае; дрэвы, што на беразе расьлі, не зварухнуцца, вада нярухомая, быццам люстэрка. Сьвежа! зябка! Падае раса на траву, у хатах на беразе засьвецяцца аганькі, стадак прыгоняць — вось тут я і ўвільну паціхутку з дому, каб паглядзець на маё возера, і загляджуся, бывала. Які-небудзь хвораст гарыць у рыбакоў каля самай