Старонка:Бедныя людзі.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у мяне сэрца і заныла, пазіраючы на вашы сіроцкія грошыкі. Самі ручку сваю апяклі, галадаць хутка будзеце, а пішаце, каб я тытуню купіў. Ну, як-жа мне было зрабіць у такім выпадку? Або ужо так, бяз ніякага сумленьня, як той разбойнік, вас, сіротачку, пачаць рабаваць! Вось тут я і заняпаў духам, матачка, г. зн. спачатку, адчуваючы міма-волі, што нікуды ня годны і што я сам хіба крыху лепш падашвы сваёй, палічыў няпрыстойным прымаць сябе за што-небудзь вартае ўвагі, а наадварот, самога сябе пачаў лічыць чымсьці брыдкім, і ў некаторай ступені зусім няпрыстойным. Ну, а як згубіў да сябе самога павагу, як аддаўся адмаўленьню добрых якасьцяй сваіх і свае годнасьці, дык ужо тут усё прападай; тут ужо і заняпад, няўхільны заняпад! Гэта ўжо так лёсам вызначана, і я ў гэтым невінаваты. Я спачатку выйшаў, крыху асьвяжыцца. Тут ужо ўсё прышлося адно да аднаго: і прырода была такая сьлязьлівая, і пагода сьцюдзёная, і дождж; ну і Амеля тут-жа здарыўся. Ён, Барбарачка, ужо ўсё заклаў, што меў, усё ў яго пайшло ў сваё месца, і як я яго спаткаў, дык ён ужо двое сутак макавай расінкі ў роце ня бачыў, так што ўжо хацеў такое закладаць, чаго ніяк залажыць нельга, таму што і закладаў такіх ня бывае. Ну, што-ж, Барбарачка, уступіў я больш з спачуваньня да чалавека, як па ўласнаму нахілу. Дык вось як грэх гэты адбыўся, матачка! Мы ужо разам з ім плакалі! Вас успаміналі. Ён надта добры, ён вельмі добры чалавек, і вельмі пачуцьцёвы чалавек. Я, матачка, сам усё гэта ад-