Старонка:Бедныя людзі.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надзвычай дурная! Што-ж да сівізны маёй, дык і ў гэтым вы камыляецеся, родная мая; таму што я зусім не такі стары, як вы думаеце. Амеля вам кланяецца. Пішаце вы, што скруха на вас напала і вы плакалі; а я вам пішу, што на мяне таксама скруха напала і плакаў. У канцы, жадаю вам усякага здароўя і добрага жыцьця. А што да мяне, дык я таксама здаровы і ў добрым жыцьці і застаюся вашым, анёлачак мой, сябрам

Макарам Дзевушкіным.

Жніўня 21.

Шаноўная Васпані і любы сабра

Барбара Аляксееўна!

Адчуваю, што я вінаваты, адчуваю, што я правініўся перад вамі, ды і, па-мойму, выгады з гэтага няма ніякай, матачка, што я ўсё гэта адчуваю, ужо што вы там ні кажэце. Я і раней праступка майго ўсё гэта адчуваў, але вось заняпаў духам, з сьвядомасьці віны заняпаў. Матачка мая, я ня злы і ня жорсткі; а дзеля таго, каб разарваць сэрцайка ваша, галубка мая, трэба быць ні больш ні менш, як драпежным тыграм, ну, а ў мяне сэрца авечае, і я, як вам вядома, ня маю нахілу да драпежнасьці, значыцца, анёлачак мой, я і ня зусім вінаваты ў праступку маім, таксама, як ні сэрца, ні думкі мае не вінаваты; а ўжо так, я і ня ведаю, што вінавата. Ужо такая справа цёмная, матачка! Трыццаць капеек срэбрам мне прыслалі, а пасьля прыслалі саракоўку;