Старонка:Бедныя людзі.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

грошыкі водзяцца. Вы не зважайце на тое, што я такі ціхі, што, здаецца, муха мяне крылом паваліць. Не, матачка, я сам па сабе не прамах, і характара якраз такога, як прыстойна цьвёрдай і ціхамірнай душы чалавека. Бывайце, мой анёлачак! Расьпісаўся я вам ледзь не на двух аркушох, а на службу даўно пара. Цалую вашы пальчыкі, матачка, і застаюся вашым ніжэйшым слугою і самым адданым сябрам.

Макарам Дзевушкіным.

Р. S. Пра адно прашу: пішэце адказ мне, анёлачак мой, як можна больш падрабязна. Я вам пры гэтым пасылаю фунцік цукеркаў; дык вы іх зьежце на здароўе, ды калі ласка пра мяне не клапацецеся, і ня майце прэтэнзіі. Ну, дык бывайце-ж, матачка.

Красавіка 8.

Ш. В. Макар Аляксеевіч!

Ці ведаеце, што мне давядзецца нарэшце зусім пасварыпца з вамі? Прысягаю вам, добры Макар Аляксеевіч, што мне нават цяжка прымаць вашы падарункі. Я ведаю, чаго яны вам варты, якіх страт і колькі вы сабе самому адмаўлялі ў самым патрэбным. Колькі раз я вам гаварыла, што мне ня трэба нічога, зусім нічога; што я ня маю сіл аддзякаваць вам і за тое дабрадзейства, якім вы дагэтуль абсыпалі мяне. І навошта мне гэтыя вазоны? Ну, бальзаміначкі яшчэ нічога, а геранія навошта? Адно слоўца варта неасьцярожша вымавіць, як, напрыклад, пра гэту геранію,