Старонка:Бедныя людзі.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такі сорам; страшна нават на месцы сядзець, апрача таго, што вось зубаскалы нашыя сьмяюцца, бог з імі! Ды і яго сьветласьць паўз наш стол часамі праходзіць; ну, барані божа, кінуць вокам на мяне ды заўважаць, што я адзеты няпрыстойна! А ў іх галоўнае — чыстата і парадак. Яны, магчыма, і нічога ня скажуць, ды я-ж сам ад сораму памру, — вось як гэта будзе. З прычыны гэтага, я, сьціснуўшы і схаваўшы свой сорам, у дзіравую кішаню, накіраваўся да Пятра Пятровіча, і надзеі поўны, і ні жывы ні мёртвы ад чаканьня — усё разам. Ну, што-ж, Барбарачка, усё-ж глупствам і скончылася! Ён штосьці быў заняты, гаварыў з Хвядосам Іванавічам. Я да яго падыйшоў збоку ды і таркануў яго за руку, значыцца, Пётр Пятровіча, а Пётр Пятровіч! — Ён азірнуўся, а я кажу далей: што, вось, так і так, рублёў трыццаць, і г. д. — Ён спачатку быў не зразумеў мяне, а пасьля, калі я вытлумачыў яму ўсё, дык ён і засьмяяўся, ды і нічога, змоўк. Я зноў да яго з тым-жа. А ён мне — заклад у вас ёсьць? — А сам уткнуўся ў свае паперы, піша і на мяне не пазірае. — Я крыху аслупянеў. Не, кажу, Пётр Пятровіч, закладу няма, — ды і тлумачу яму — што, вось, значыцца, як будзе пэнсія, дык я і аддам. абавязкова аддам, найперш ушаную. — Тут яго хтосьці паклікаў, я пачакаў яго, ён вярнуўся, ды і пачаў пяро вастрынь, а мяне быццам-бы не заўважае. А я ўсё пра сваё, што, значыцца, Пётр Пятровіч, ці нельга як-небудзь? Ён маўчыць і быццам-бы ня чуе, я пастаяў-пастаяў, ну, думаю, паспы-