Старонка:Бедныя людзі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цам нумары, усё так падрад і ідуць. Ну, вось і наймаюць гэтыя нумары, а ў іх па адным пакойчыку ў кожным; жывуць у адным і па двое, і па трое. Парадку ня пытайцеся, — Ноеў каўчэг! Але, здаецца, людзі добрыя, усё такія адукаваныя, вучоныя. Чыноўнік адзін ёсьць (ён недзе па літаратуры), чалавек начытаны; і пра Гомэра, і пра Брамбэуса, і пра розныя ў іх там творы гаворыць, пра ўсё гаворыць; - разумны чалавек! Два афіцэры жывуць, і ўсё ў карты гуляюць. Мічман жыве; ангелец — настаўнік жыве. — Пачакайце, я вас пацешу, матачка; апішу іх у наступным лісьце сатырычна, г. зн. як яны там самі па сабе, з усёю падрабязнасьцю. Гаспадыня наша, - вельмі маленькая і неахайная бабулька, увесь дзень у пантоплях ды ў шляфроку ходзіць, і ўвесь дзень усё крычыць на Тарэзу. Я жыву на кухні, або куды бліжэй да праўды будзе сказаць вось як: тут каля кухні ёсьць адзін пакойчык, (а ў нас, трэба вам заўважыць, кухня чыстая, сьветлая, вельмі добрая), пакойчык невялічкі, куток такі скромны. г. зн. або яшчэ лепш сказаць, кухня вялікая на тры акны, дык у мяне ўздоўж папярочнай сьпяны перагародка, так што і выходзіць як-бы яшчэ пакойчык, нумар звыш-штатны; усё прасторнае, выгоднае, і акно ёсьць, і ўсё, — адным словам, усё выгоднае. Ну, вось гэта мой куток. Ну, дык вы і ня думайце, матачка, каб тут што-небудзь такое іншае і таемны сэнс які быў; што вось, маўляў, кухня! — г. зн. я, мабыць, і ў самым гэтым пакойчыку за перагародкай жыву, але гэта нічога; я сабе ад усіх асобна, памаленьку жыву, маўчком