Старонка:Бедныя людзі.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

малайцом прыкмячаў; я сачыў яго, калі яшчэ ён ў нас кватараваў. Цяпер то бачу я, што я няпрыстойнасьць зрабіў, таму што я не пры сваім відзе быў, калі пра мяне яму далажылі. Я, Барбарачка, нічога, па праўдзе, і ня памятаю; памятаю толькі, што ў яго было вельмі шмат афіцэраў, або гэта двоілася ў мяне, бог ведае, я ня памятаю таксама, што я гаварыў, толькі я ведаю, што я шмат гаварыў, у шляхэтным абурэньні маім. Ну, вось, тут мяне і выгналі, вось тут мяне з сходаў і скінулі; г. зн. ня тое, каб зусім скінулі, а толькі так выштурхнулі. Вы ужо, ведаеце, Барбарачка, як я вярнуўся; вось яно і ўсё. Вядома, я сябе ў гразь забрудзіў, і гонар мой пацярпеў, але-ж гэтага ніхто ня ведае; ну, а ў такім выпадку, гэта ўсёроўна, што як-бы яго і ня было. Можа быць, гэта і так, Барбарачка, як Вы мысьліце? Што мне толькі дакладна вядома, дык гэта тое, што мінулы год у нас Аксён Язэпавіч та кім-жа чынам накінуўся на асобу Пятра Пятровіча, але па сэкрэту, ён гэта зрабіў па сэкрэту. Ён яго паклікаў у вартавы пакой, я гэта ўсё ў шчылінку бачыў; ды ўжо там ён як трэба было і распарадзіўся, але шляхэтным чынам, таму што гэтага ніхто ня ба чыў, апрача мяне; ну, а я нічога; г. зн. я хачу сказаць, што я не казаў нікому. Ну, а пасьля гэтага Пётр Пятровіч і Аксён Язэпавіч нічога. Пётр Пятровіч, ведаеце, ганаровы такі, дык ён нікому і не сказаў, так што яны цяпер і кланяюцца, і рукі паціскаюць. Я не спрачаюся, я, Барбарачка,