Старонка:Бедныя людзі.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе ведае як, пра нашу сувязь дачулася, і гэтакае пра яе на ўвесь дом крычала, што я абамлеў ды і вушы заткнуў. Ды справа ў тым, што іншыя сваіх вушэй не затыкалі, а, наадварот, разьвесілі іх. Я і цяпер, матачка, куды мне падзецца, ня ведаю...

І вось, анёлачак мой, усё вось гэта, уся вось гэта брыда рознага ліха і даканала мяне канчаткова. Раптам дзіўныя рэчы чую я ад Тадоры, што ў дом да вас зьявіўся нягодны авантурнік і абразіў вас нягод най прапановай; што ён вас абразіў, глыбока абразіў, я па сабе мяркую, матачка, таму што і я сам глыбока абразіўся. Вось тут я, анёлачак вы мой, і зьвіхнуўся, вось тут я і сам ня свой і прапаў зусім. я, сябра вы мой, Барбарачка, выбег у шаленстве якімсьці нячутым і да яго хацеў ісьці, грахаводніка; я ўжо і ня ведаў, што я рабіць хацеў, таму што я не хачу, каб вас, анёлачка майго, крыўдзілі! Ну, сумна было! а на той час дождж, сьлякаць, нуда была страшэнная!.. Я хацеў ужо вярнуцца быў... Вось тут я і ўпаў, матачка. Я Амелю спаткаў, Амельку Ільліча, ён чыноўнік, г. зн. быў чыноўнік, а цяпер ужо ня чыноўнік, таму што яго ад нас выключылі. — Ён ужо я і ня ведаю што робіць, як там маецца; вось мы з ім і пайшлі. — Тут — ну, ды што вам, Барбарачка, ну, весела, ці што, пра няшчасьце сябра свайго чытаць, бяду, перажытую ім, і гісторыю, спакусьлівую якую ён перанёс? На трэці дзень вечарам ужо гэта Амеля мяне падбухторыў, я і пайшоў да яго, да афіцэра. Адрас-жа я ў нашага дворніка запытаўся. Я, матачка, калі ўжо да слова сказаць прышлося, даўно за гэтым