Старонка:Бедныя людзі.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а цяпер, калі я з дапамогаю вашых дзесяці рублёў заплаціў ёй частку доўгу, толькі бурчыць, а больш нічога. Што-ж да іншых, дык і яны нічога; у іх толькі ня трэба прасіць пазычыць грошай, а то і яны нічога. А ў канцы тлумачэньняў маіх, скажу вам, матачка, што вашу павагу да мяне лічу я вышэй усяго На сьвеце і гэта ўцеха мая цяпер пры часовых непарадках маіх. Дзякуй богу, што першы ўдар і першая калатніна мінула і вы прынялі гэта так, што ня лічыце мяне здрадлівым сябрам і сябелюбцам за тое, што я вас у сябе трымаў і падманіваў вас, бо ня ў сілах быў з вамі расстацца, кахаючы вас, як майго анёлачка. Старанна цяпер узяўся за службу і абавязкі пачаў выконваць добра. Астап Іванавіч хоць-бы слова сказаў, калі я паўз іх учора праходзіў. Не схаваю ад вас, матачка, што забіваюць мяне даўгі мае і нікудышнае становішча майго гардэробу, але гэта зноў нічога, і з-за гэтага таксама ўпрашваю вас — не ўпадайце ў роспач, матачка. Пасылаеце мне яшчэ паўрубельчык, Барбарачка, і гэты паўрубельчык мне маё сэрца працяў. Так, так яно цяпер сталася, дык вось яно як! Г. зн. гэта ня я, стары дурань, вам, анёлачку, дапамагаю, а вы, сіротачка мая, бедненькая, мне! Добра зрабіла Тадора, што дастала грошай. Я пакуль што ня маю ніякіх надзей, матачка, каб атрымаць, а калі толькі ледзь наклюнуцца якія-небудзь надзеі, дык аднішу вам пра ўсё падрабязна. Але плёткі, плёткі мяне непакояць больш за ўсё. Бывайце, мой анёлачак, цалую вашу ручку і ўпрашваю вас адчуньваць. Пішу таму не падрабязна, што на