Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я ў князя Вітгенштэйна і ў Жукоўскага пульс мацаў! Тых вось, у паўднёвай арміі, па чатырнаццатаму, вы разумееце (і тут Васілій Іванавіч многазначна сціснуў губы), усіх ведаў да аднаго. Ну, ды мая-ж справа — старана; ведай свой ланцэт, і годзе! А дзядуля ваш вельмі шаноўны быў чалавек, сапраўдны ваенны.

— Прызнайся, дубіна была немалая, — лена прамовіў Базараў.

— Ах, Еўгеній, як гэта ты кажаш! што ты. Канечне, генерал Кірсанаў не належаў да ліку...

— Ну, кінь яго, — перапыніў Базараў. — Я, як пад’язджаў сюды, парадаваўся на твой бярозавы гаёк, добра выцягнуўся.

Васілій Іванавіч ажывіўся. — А ты паглядзі, садок у мяне цяпер які! Сам кожнае дрэўца садзіў. І фрукты ёсць, і ягады, і ўсякія медыцынскія травы. Ужо як вы там не хітруйце[1], панове маладыя, а ўсё-такі старык Парацэльскі святую праўду сказаў: in herbis, verbis et lapidibus[2]... Я-ж, ты ведаеш, ад практыкі адмовіўся, а разы два ў тыдзень даводзіцца даўніну ўспамянуць. Ідуць за парадаю — нельга гнаць у шыю. Здараецца, бедныя зварочваюцца за дапамогаю. Ды і дактароў тут зусім няма. Адзін тутэйшы сусед, уяві, адстаўны маёр, таксама лечыць. Я пытаюся пра яго: ці вучыўся ён медыцыне? Кажуць мне: не, ён не вучыўся, ён болей з філантропіі. Ха, ха, з філантропіі! а? Як вам гэта? ха, ха! ха, ха!

— Федзька! набі мне люльку! — сурова прагаварыў Базараў.

— Ато тут другі доктар прыязджае да хворага, — казаў далей з нейкім адчаем Васілій Іванавіч, — а хворы ўжо ad patres[3]; чалавек і не пускае доктара, кажа: цяпер болей не трэба. Той гэтага не чакаў, збянтэжыўся і пытаецца: «што, барын перад смерцю ікаў?» — «Ікалі-с». — «І шмат ікаў?» — «Шмат». — «А, ну — гэта добра» — ды і круць назад. Ха, ха, ха!

Стары адзін засмяяўся; Аркадзій пусціў усмешку на сваім твары, Базараў толькі зацягнуўся. Гутарка цягнулася такім чынам каля гадзіны; Аркадзій паспеў схадзіць у свой пакой, які аказаўся прадбаннікам, але вельмі ўтульным і чыстым. Нарэшце ўвайшла Танюша і далажыла, што абед гатовы.

Васілій Іванавіч першы падняўся. — Пойдземце, панове! Прабачце, калі надакучыў. Можа гаспадыня мая прыме вас весялей, чым я.

Абед, хоць наспех прыгатаваны, вышаў вельмі добры, нават багаты; толькі віно крыху, як кажуць, падгуляла:

  1. Парацэльз — славуты швейцарскі урач (XVI в).
  2. Травамі, словамі, мінераламі.
  3. К праайцам (памёр).