Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я заўтра з табой паеду таксама.

Базараў нічога не адказаў.

— Толькі я дамоў паеду, — казаў Аркадзій. — Мы разам адправімся да Хахлоўскіх выселкаў, а там ты возьмеш у Фядота коней. Я-б з прыемнасцю пазнаёміўся з тваімі, але баюся іх абцяжыць, і цябе. Ты-ж потым ізноў прыедзеш да нас?

— Я ў вас свае рэчы пакінуў, — абазваўся Базараў, не паварочваючыся.

«Што-ж ён у мяне не пытаецца, чаму я еду? І гэтак-жа раптоўна, як і ён?» падумаў Аркадзій. «Сапраўды, чаму я еду, і чаму ён едзе?» не спыняў ён сваё раздум’е. Ён не мог адказаць здавальняюча на ўласнае пытанне, а сэрца яго напаўнялася нечым едкім. Ён адчуваў, што цяжка яму будзе расстацца з гэтым жыццём, да якога ён так прывык; але і заставацца аднаму было неяк дзіўна. «Нешта ў іх вышла», разважаў ён сам з сабою, «чаго-ж я буду тырчэць перад ёю пасля ад’езду? Я ёй зусім збрыдзею; я і апошняе страчу». Ён пачаў уяўляць сабе Анну Сяргееўну, потым другія рысы паволі выступілі скрозь прыгожае аблічча маладой удавы.

«Шкода і Каці!» шаптаў Аркадзій у падушку, на якую ўжо капнула сляза... Ён раптам ускінуў валасамі і голасна прамовіў: — На якога чорта гэты дурань Сітнікаў завітаў?

Базараў спярша паварушыўся на пасцелі, а потым вымавіў наступнае: — Ты, брат, дурны яшчэ, я бачу. Сітнікавы нам неабходны. Мне, зразумей ты гэта — мне патрэбны гэткія вось ёлупы. Не багам-жа, сапраўды, гаршкі апальваць!..

— Эге, ге... — падумаў сам сабе Аркадзій, і тут толькі адкрылася яму на момант уся бяздонная прорва базараўскай ганарлівасці. — Мы, значыцца, з табой багі? правільней будзе — ты бог, а ёлуп ужо ці не я?

— Але, — паўтарыў панура Базараў, — ты яшчэ дурны.

Одзінцова не выказала асаблівага здзіўлення, калі на другі дзень Аркадзій сказаў ёй, што едзе з Базаравым; яна здавалася няўважлівай і стомленай. Каця моўчкі і сур’ёзна паглядзела на яго, князёўна нават перахрысцілася пад сваёю шаллю, так што ён не мог гэтага не заўважыць, затое Сітнікаў зусім перапалохаўся. Ён толькі што сышоў к снеданню ў новым шчогальскім, на гэты раз не славянафільскім, убранні; напярэдадні ён здзівіў прыстаўленага да яго чалавека мноствам навезенай ім бялізны, і раптам яго таварышы яго пакідаюць! — Ён трошкі патрусіў нагамі, пакідаўся ў бакі, як выгнаны заяц на ўзлессі, — і раптоўна,