Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кажы, дадаў ён, адсоўваючыся, і зараз-жа пайшоў хапатлівымі крокамі да пастаялага двара, прыгаварваючы: «Вось сюды, сюды, ды коней хутчэй».

Нікалай Пятровіч здаваўся куды ўстрывожаней за свайго сына; ён нібы разгубіўся крыху, нібы адчуваў нясмеласць. Аркадзій спыніў яго.

— Папаша, — сказаў ён, — дазволь пазнаёміць цябе з маім добрым прыяцелем, Базаравым, пра якога я табе так часта пісаў. Ён такі ласкавы, што згадзіўся пагасціць у нас.

Нікалай Пятровіч шпарка павярнуўся і, падышоўшы да чалавека высокага росту ў доўгім балахоне з кутасамі, толькі што вылезшага з тарантаса, моцна сціснуў яму аголеную чырвоную руку, якую той не адразу яму падаў.

— Ад душы рад, — пачаў ён, — і ўдзячны за добры намер наведаць нас; спадзяюся... дазвольце даведацца, як ваша імя і па бацьку?

— Еўгеній Васільеў, — адказаў Базараў леным, але мужным голасам і, адвярнуўшы каўнер балахона, паказаў Нікалаю Пятровічу ўвесь свой твар. Даўгі і худы, з шырокім лобам, угору плюскатым, данізу завостраным носам, вялікімі зеленаватымі вачыма і вісячымі бакенбардамі пясочнага колеру, ён ажыўляўся спакойнай усмешкай і выражаў самаўпэўненасць і розум.

— Спадзяюся, ласкавейшы Еўгеній Васільевіч, што вы не занудзіцеся ў нас, — казаў далей Нікалай Пятровіч.

Тонкія губы Базарава ледзь варухнуліся; але ён нічога не адказваў і толькі прыпадняў шапку. Яго цёмнабялявыя валасы, даўгія і густыя, не закрывалі круглых пукатасцей вялікага чэрапа.

— Дык як-жа, Аркадзій, — загаварыў ізноў Нікалай Пятровіч, паварочваючыся да сына, — зараз запрагаць коней, ці што? Альбо вы адпачыць хочаце?

— Дома адпачнем, папаша; загадвай запрагаць.

— Зараз, зараз, — падхапіў бацька. — Гэй, Пётр, чуеш? Распарадзіся, брат, як найхутчэй.

Петр, які ў якасці ўдасканаленага слугі не падышоў да ручкі барына, а толькі здалёк пакланіўся яму, зноў знік пад варотамі.

— Я тут-в каляскаю, але і для твайго тарантаса ёсць тройка, — клапатліва гаварыў Нікалай Пятровіч, між тым як Аркадзій піў ваду з жалезнага коўшыка, прынесенага гаспадыняй пастаялага двара, а Базараў закурыў люльку і падышоў да фурмана, які адпрагаў коней: — толькі каляска двухмесная, і вось я не ведаю, як твой прыяцель...

— Ён у тарантасе паедзе, — перапыніў упоўголас Арка-