Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

людзей не варта працы. Усе людзі адзін да аднаго падобны, як целам, так і душою; у кожнага з нас мазгі, селязёнка, сэрца, лёгкія аднолькава пабудаваны; і так званыя маральныя якасці адны і тыя-ж ва ўсіх: нёвялікія відазмяненні нічога не значаць. Даволі аднаго чалавечага экземпляра, каб меркаваць аб усіх другіх. Людзі, як дрэвы ў лесе; ніводзін батанік не стане займацца кожнай бярозаю паасобку.

Каця, якая, не спяшаючыся, падбірала кветку да кветкі, з здзіўленнем узняла вочы на Базарава, — і, сустрэўшы яго шпаркі і нядбайны позірк, узгарэлася ўся да вушэй. Анна Сяргееўна пахістала галавой.

— Дрэвы ў лесе, — паўтарыла яна. — Значыцца, па-вашаму няма розніцы паміж дурным і разумным чалавекам, паміж добрым і злым.

— Не, ёсць: як паміж хворым і здаровым. Лёгкія ў сухотнага не ў тым стане, як у нас з вамі, хоць пабудаваны аднолькава. Мы прыблізна ведаем, з чаго бывае цялесная немач; а маральныя хваробы бываюць ад дрэннага выхавання, ад усякіх драбніц, якімі змалку набіваюць людскія галовы, ад немагчымага стану грамадства, адным словам, выпраўце грамадства і хвароб не будзе...

Базараў гаварыў усё гэта з такім выглядам, як быццам у той-жа час думаў сам сабе: «вер мне, альбо не вер, гэта мне ўсё-адно!» Ён павольна праводзіў сваімі даўгімі пальцамі па бакенбардах, а вочы яго бегалі па кутках.

— І вы думаеце, — прамовіла Анна Сяргееўна, — што, калі грамадства выправіцца, ужо не будзе ні дурных, ні злых людзей?

— Прынамсі, пры правільнай пабудове грамадства, зусім будзе ўсёроўна, ці дурны чалавек, ці разумны, злы ці добры.

— Так, разумею; ва ўсіх будзе адна і тая-ж селязёнка.

— Іменна так-с, васпані.

Одзінцова звярнулася да Аркадзія. — А ваша якая думка, Аркадзій Нікалаевіч?

— Я згедзей з Еўгеніем, — адказаў ён.

Каця паглядзела на яго спадлоба.

— Вы мяне дзівіце, панове, — прамовіла Одзінцова; — але мы яшчэ з вамі пагутарым. А цяпер, я чую, цётка ідзе чай піць, мы павінны пашкадаваць яе вушы...

Цётка Анны Сяргееўны, княжна Х...ая, худзенькая і маленькая жанчына з сціснутым у кулачок тварам і нерухомымі злымі вачыма пад сівою накладкаю, увайшла і, ледзьве пакланіўшыся гасцям, апусцілася ў шырокае машастовае крэсла, на якое ніхто, акрамя яе, не меў права садзіцца. Каця паставіла ёй услон пад ногі; старая не падзяквала