Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Базарава свае круглыя вочы, паміж якімі сіратліва чырванеў драбнюткі ўзняты носік, дадала: — я вас ведаю, — і паціснула яму руку таксама.

Базараў паморшчыўся, У маленькай і непрыгляднай фігурцы эманцыпіраванай жанчыны не было нічога брыдкага; але выраз яе твара непрыемна дзейнічаў на гледача. Мімаволі хацелася спытацца ў яе: «Што ты, галодная? Альбо нудзішся? Альбо палохаешся? Чаго ты пружышся?» І ў яе, як у Сітнікава, вечна скрэбла на душы. Яна гаварыла і рухалася вельмі развязна і ў той-жа час няёмка: яна, напэўна, сама сябе лічыла за добрадушную і простую істоту, і між тым, што-б яна ні рабіла, вам заўсёды здавалася, што яна іменна гэта вось і не хацела зрабіць; усё ў яе выходзіла, як дзеці кажуць, — наўмысля, гэта значыць няпроста, ненатуральна.

— Але, але, я ведаю вас, Базараў, — паўтарыла яна. (За ёй вадзілася прывычка, уласцівая шмат каму з правінцыяльных і маскоўскіх дам, — з першага дня знаёмства зваць мужчын па прозвішчу). — Хочаце сігару?

— Сігарку сігаркай, — падхапіў Сітнікаў, які паспеў разваліцца ў крэсле і задраць нагу ўгору: — а дайце нам паснедаць. Мы страшэнна галодныя; ды загадайце нам паднесці бутэлечку шампанскага.

— Сібарыт, — прамовіла Еўдаксія і засмяялася. (Калі яна смяялася, яе верхняя дзясна агалялася над зубамі). Праўда, Базараў, ён сібарыт?

— Я люблю камфорт жыцця, — сказаў з важнасцю Сітнікаў. — Гэта не перашкаджае мне быць лібералам.

— Не, гэта перашкаджае, перашкаджае! — ускрыкнула Еўдаксія і загадала аднак сваёй прыслужніцы распарадзіцца і наконт снедання, і наконт шампанскага. — Як вы пра гэта думаеце? — дадала яна, звяртаючыся да Базарава. — Я ўпэўнена, вы падзяляеце маю думку.

— Ну, не, — запярэчыў Базараў: — кавалак мяса лепш за кавалак хлеба, нават з хімічнага пункту гледжання.

— А вы займаецеся хіміяй? Гэта мая страсць. Я нават сама выдумала адну масціку.

— Масціку? вы?

— Але, я. А ці ведаеце, — з якою мэтаю? Лялькі рабіць, галоўкі, каб не ламаліся. Я-ж таксама практычная. Але ўсё яшчэ не гатова. Трэба яшчэ Лібіха[1] пачытаць. Дарэчы, чыталі вы артыкул Кіслякова аб жаночай працы ў Маскоўскіх Ведамасцях? Прачытайце, калі ласка. Вас-жа цікавіць жаночае пытанне? І школы таксама? Чым ваш прыяцель займаецца? Як завуць?

Пані Кукшына кідала свае пытанні адно за другім з рас-

  1. Лібіл і спамінаны ніжэй Бунзен — славутыя нямецкія хімікі.