Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Еўгеній, — спытаўся ён, — налева?

Базараў адвярнуўся. — Гэта што за глупства? — прамармытаў ён.

— Я ведаю, што глупства, — адказаў Аркадзій... — Ды што за бяда? Хіба нам першы раз?

Базараў насунуў шапку сабе на лоб. — Як ведаеш, — прагаварыў ён нарэшце.

— Рушай налева, — крыкнуў Аркадзій.

Тарантас пакаціў у кірунку да Нікольскага. Але, адважыўшыся на глупства, прыяцелі яшчэ ўпарцей, як раней, маўчалі і нават здаваліся сярдзітымі.

Потым ужо, як іх сустрэў дварэцкі на ганку одзінцоўскага дома, прыяцелі маглі здагадацца, што яны зрабілі неразумна, паддаўшыся раптоўна прышоўшай ім фантазіі, іх відавочна не чакалі. Яны прасядзелі даволі доўга і з даволі бязглуздымі абліччамі ў гасцінай. Одзінцова вышла да іх нарэшце. Яна вітала іх з звычайнай сваёй далікатнасцю, але здзівілася, што яны так хутка вярнуліся і колькі можна было меркаваць па павольнасці яе рухаў і гутарак, не надта гэтаму ўзрадавалася. Яны паспяшаліся абвясціць, што заехалі толькі па дарозе, і гадзіны праз чатыры накіроўваюцца далей, у горад. Яна абмяжавалася лёгкім усклікам, папрасіла Аркадзія кланяцца бацьку ад яе імя і паслала па сваю цётку. Князёўна з’явілася ўся заспаная, што надавала яшчэ больш злосці яе зморшчанаму, старому твару. Каці нядужылася, яна не выходзіла з свайго пакоя. Аркадзій раптам адчуў, што ён прынамсі столькі-ж хацеў бачыць Кацю, колькі і самую Анну Сяргееўну. Чатыры гадзіны прайшло ў нязначнай гамонцы аб тым, аб сім; Анна Сяргееўна і слухала і гаварыла без усмешкі. Толькі пры самым развітанні ранейшая прыязнасць як быццам варухнулася ў яе душы.

— На мяне цяпер найшла хандра, — сказала яна, — але вы не звяртайце на гэта ўвагі і прыязджайце зноў, я вам гэта абодвум кажу, праз некаторы час.

І Базараў і Аркадзій адказалі ёй маўклівым паклонам, селі ў экіпаж і, ужо нідзе не спыняючыся, накіраваліся дамоў, у Мар’іна, куды і прыехалі шчасліва на наступны дзень увечары. Праз усю дарогу ні той, ні другі не спамянулі нават імені Одзінцовай; Базараў, асабліва, амаль не раскрываў рота і ўсё глядзеў убок, прэч ад дарогі, з нейкім лютым напружаннем.

У Мар’не ім усе надзвычайна ўзрадваліся. Даўгая адсутнасць сына пачынала непакоіць Нікалая Пятровіча, ён ускрыкнуў, заматаў нагамі і падскочыў на канапе, калі Фенічка ўбегла да аго з ззяючымі вачыма і абвясціла, што