Старонка:Бацькі і дзеці (1937).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Васілія Іванавіча балела галава, не прачытала ніводнай кнігі, акрамя Алексіса, альбо Халупкі ў лесе[1], пісала адзін, многа два лісты ў год, а ў гаспадарцы, сушэнні і варэнні ведала толк, хоць сваімі рукамі ні да чаго не дакраналася і наогул неахвотна рухалася з месца. Арына Влас’еўна была вельмі добрая, і, па-свойму, зусім не дурная. Яна ведала, што ёсць на свеце паны, якія павінны загадваць, і просты народ, які павінен служыць, — а таму не грэбавала ні ліслівасцю, ні земнымі паклонамі; але з падначаленымі абыходзілася ласкава і лагодна, ніводнага жабрака не мінала без падаяння і нікога ніколі не няславіла, хоць і пляткарыла часам. У маладосці яна была вельмі прывабнаю, іграла на клавікордах і гаварыла троху па-французску; але на працягу шматгадовых вандровак з сваім мужам, за якога яна вышла супроць волі, расплылася і забылася на музыку і на французскую мову. Сына свайго яна любіла і баялася страшэнна; кіраванне маёнткам здала на Васілія Іванавіча — і ўжо не мяшалася ні ў што: яна вохала, адмахвалася хусткаю і ад спалоху ўзнімала бровы ўсё вышэй і вышэй, як толькі стары пачынаў гаварыць аб наступных пераўтварэннях у гаспадарцы і аб сваіх планах. Яна была спадумлівая, заўсёды чакала нейкага вялікага няшчасця і зараз-жа плакала, як толькі ўспамінала пра што-небудзь сумнае… Гэткія жанчыны ўжо цяпер пераводзяцца. Бог ведае — ці трэба радавацца гэтаму.


XXI

Устаўшы з пасцелі, Аркадзій расчыніў акно, — і, першае, што кінулася яму ў вочы, быў Васілій Іванавіч. У бухарскім шлафроку, падперазаны насоўкаю, стары старанна капаўся ў гародзе. Ён заўважыў свайго маладога гасця і, абапёршыся на рыдлёўку, крыкнуў:

— Здравія жэлаем! Як спачывалі?

— Вельмі добра, — адказаў Аркадзій.

— А я тут, як бачыце, як нейкі Цынцынат[2], градку пад познюю рэпу раблю. Цяпер надышоў такі час, — ды і дзякуй богу! — што кожны павінен уласнымі рукамі хлеб сабе здабываць; на другіх няма чаго спадзявацца, трэба працаваць самому. І выходзіць, што Жан-Жак Русо мае рацыю. Поўгадзіны таму назад, васпан вы мой, вы-б убачылі мяне ў зусім другой пазіцыі. Адной бабе, якая скардзілася на гнётку — гэта па-іхнаму, а па-нашаму — дызентэрыю, — я… як-бы сказаць лепей… я ўліваў опіум; а другой я зуб вырваў. Гэтай я прананаваў эфірызацыю… толькі яна не зга-

  1. Старадаўняя аповесць (Дзюкрэ-Дзюменіля).
  2. Рымскі палітычны дзеяч (V в. да хрыст. эры), які любіў сыходзіць у вёску для земляробчай працы.