Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТРЭЦЯЯ
ЧАСТКА


1. ЧАЛАВЕК ВАРОЧАЕЦЦА ДАДОМУ

У чалавека былі густыя валасы на галаве, сівізна іх толькі кранула дзе-ні-дзе срэбнымі ніткамі. Барада-ж і вусы былі спрэс сівыя. Бараду чалавек стрыг, яна, кароткая, надавала твару шырокасьць. А ад утомы твар яшчэ больш набыў скуластасьць, а ўсё гэта, разам з шпаркім рухам ягоных ног, рабіла яго постаць вельмі жывою. Ён і быў гэтакі жывы, рухавы, узбуджаны. Гэтакі ён прайшоў шмат дарогі гасьцінцам, гэтакі спыняўся па вёсках гаварыць з людзьмі. Ён ішоў з усходу на захад, проста старасьвецкім гасьцінцам. Быў ён босы, падперазаны сурамцоваю пугаю, а цераз плячо ў яго перавязана была вобраць з іржавымі цуглямі: тое каняня, з якога яна была зьнята апошні раз, відаць ніколі ня келзалася. Чалавек ішоў ужо некалькі дзён, начаваў у людзей, выходзіў да захаду сонца, каб хутчэй патрапіць дадому. На чацьвертую ноч ён ужо не астаўся начаваць у дарозе: так, за поўнач, спадзяваўся ўжо быць дома.

Ён ішоў бітым гасьцінцам. Некалькі разоў удзень перагонамі ішоў дождж і мокрыя аўсы тнуліся да зямлі паўз гасьцінец. Чалавек, мусіць, ішоў і дажджом, бо адзежа яго ня была сухая, правяла толькі крыху. Апошняя ноч яго агарнула калі ён ступаў леваю нагою адно на пальцы — ад вялікае хады басанож на пяце рваў падбой. Пад поўнач ён ужо быў як дома ўсёадно. Цяпер крыху павальней ён пайшоў. Ён пазнаваў ужо дальнія абрысы на даляглядзе — гэта знаёмы лес. А здаецца ён гэтакі высокі таму, што над ім навісае хмара.

— Зноў дождж пойдзе, — сказаў сам сабе чалавек.

— І як сказаў спыніўся ад нечаканасьці. Яму здалося, што нешта заварушылася акрай дарогі пад чорнаю бярозаю. Босы, ён ступаў гэтак ціха, што толькі голас ягоны прымусіў некага яго