Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзі і гэтак, з апушчаным тварам, хацеў падацца назад у вагон. Але на ўсходах ужо стаялі салдаты. Адзін ужо дамагаўся парадку і цішыні. Генэрал, хоць яго ніхто у гэты момант не чапаў, ня мог прабіцца праз гэты натоўп і, зьнясілены, зьехаў уніз паўз жалезны прэнт з усходаў.

— Дзе машыністы? — гукалі салдаты. — Зараз-жа пусьціць цягнікі назад.

У той-жа самы момант салдат, што хацеў штосьці сказаць і ня мог стварыць цішыні, каб яго слухалі, раптам махнуў рукою і пабег у начальніцкі вагон, на ўсходах якога стаяў. За ім рушыла яшчэ некалькі чалавек. А за імі і ўсе пайшлі, пакуль вагон і яго корыдор прымалі людзей. Праз некалькі ўжо хвілін ня было ў вагоне ніводнага офіцэра з пагонамі.

У той-жа самы час людзі заўважылі, як з вагона пятага ад канца ў апошнім эшалёне, не зачыняліся дзьверы: адтуль часта выходзілі салдаты, і таксама туды прыходзілі. Значыцца, нейкая тут яшчэ работа рабілася.

Раптам на высокім ганку вакзальнага будынку, у сьвятле маладога дня, зьявілася постаць: гэта стаяў салдат з вінтоўкаю, ён выцягнуўся ў струну і заняў тут варту. Сьледам за ім вышлі яшчэ два салдаты, адзін стаў на балясы ганку і прыбіў над уваходам чырвоны сьцяг. Пасьля пакінуўшы за сабою салдата на варце, ён сышоў не некалькі ўсходкаў ніжэй і працягнуў руку:

— Таварышы, таварышы!..

Адсюль пачалі сыходзіцца салдаты, зьбірацца навокал яго ў шчыльную сьцяну. Ля вагонаў стала ціха.

Салдат пачаў гаварыць. Гэта быў той самы малады, высокі салдат.

— Таварышы! рэволюцыя адбылася. Улада перайшла ў рукі народу. Народ вырваў гэтую ўладу з рук нашых катаў. Тут, у раёнах фронту, мы павінны ўмацаваць па ўсёй мясцовасьці рэволюцыйную ўладу…

…Тэлефонная станцыя і ўвесь вакзал ўжо ў нашых руках. Толькі што перададзена паведамленьне пра рэволюцыю на фронт, у акопы…

…Ад імя рэволюцыйнага вайсковага комітэту дазвольце абвясьціць адчыненьне агульнага сходу…

Гэтак пачаўся салдацкі сход. Кіраваў сходам той усё самы малады высокі салдат. Цяпер, стоячы ціха, шмат хто з салдатаў