Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— У пана — во! (разьвёў як мог шырака рукі, з выстаўленымі далонямі), а ў мужыка — во! (зьвёў цесна далоні і апусьціў галаву). Што, ён гэтую зямлю сам рабіў, сам ствараў яе, што прадае?! Бацькі яго ў народу гэтую зямлю адабралі, награбілі, а цяпер прадаюць?! Каб яны сьцежкі пад нагамі ня бачылі!

Гаспадыня адно згарнула рукі і сьлёзы бліснулі на яе вачох. Гушка панура палез за стол, за ім сеў і Няміра. Адась, ня ўзяўшы анічога ў рот, сядзеў ля стала, унурыўшыся. Пасьля як сам праз сябе сказаў Няміравы словы: «у пана — во!, а ў мужыка — во!» Разьвёў і зьвёў рукі.

— Будзем хутчэй сьнедаць, — сказаў бацька.

— Трэба-ж ехаць, — згадзіўся Няміра і заклапочаны твар яго набыў звычайную цегавітасьць. Ярмо жыцьця!

Паволі пачалі яны варушыцца ля возу, выяжджаючы з двара. Гушка адно пацешыў сам сябе:

— Добра што я раней купца згаварыў, цяпер адно: завезьці і аддаць, а то прышлося-б вандраваць, каб ня гэта, па ўсім горадзе. Паедзем, Няміра, ці што?

Адась усьпёрся на плацец і пачаў глядзець на балота пад узгоркам. Маці асталася адна, сьвятым днём можна было цяпер і сябе дагледзець, нічога жывога пры хаце яшчэ ў гэтакіх гаспадароў ня было. Яна села на парозе з сянец на двор і пачала вычэсваць галаву. Сонца сьвяціла ёй проста ў твар. Раптам яна ўспомніла:

— Адаська, ты-ж ня еў нічога.

— Я пачакаю Марылькі. Дзе яна?

Чамусьці яна ўстала і падалася глянуць у хату. Там былі сапраўды пустыя сьцены. Яна, як аслупянелая, стаяла некалькі хвілін, пасьля ня вытрымала жаночае сэрца: вельмі горна было жанчыне ў пустой, у голай хаце пасьля Няміравых слоў, пасьля таго, як Адаська нешта стаў маўклівы адразу… Яна села ў мыцяльніку на ўслон і заплакала. Недачэсаныя валасы закрылі ёй вочы і яна не адгортала іх, пакуль ня выплакала ўсіх сьлёз. Адно толькі будзённае зрэб’е асталося ў яе: нават і пасажная ўся адзежына, што ад бацькі прынесла, пайшла ў ход. Што-ж з усяго гэтага будзе? Як будуць жыць дзеці? Як там меншаму ў чужых людзях? Марылька вырастае і што чакае яе?

Яна так і не прычакала ў той дзень, калі Адась зноў прыдзе ў хату. Як аслупянелая яна сядзела на лаве, ні то ў дрымоце,