Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кален, футэрка, на заячых скурах, мацерын палітон на ваце, усе яе сьвяточныя спадніцы — і дзявочыя яшчэ, і пасажныя; бацькаўскія сьвяточныя боты, што адзяваліся на ногі разы са два на год, ня больш, і хаваліся ў шафе ўжо гадоў, напэўна, ці ня больш за пятнаццаць; ці ня шлюбныя нават гэта яны былі? Усё гэта маці зьвязвала ў клункі, старэнна ўкручвала ў чыстыя дзяружкі.

— Што гэта ў вас робіцца гэткае? Дзе бацька?

— Бацька? Бацька зараз прыдзе. А гэта — гэта мы, сынок, зямлю купляем.

— Якую зямлю?

— Ты даўно ня быў дома, дык нічога і ня ведаеш. Пан тут зямлю прадае. Хаўрусам купляюць людзі, дык і мы ў хаўрус прысталі. На дзьве дзесяціны наважыліся.

— На дзьве дзесяціны?

— На дзьве. Хоць і спрадамо ўсё, але бацька кажа, і праўду кажа, што спачатку колькі год перагараваўшы, а пасьля з даўгоў вылезшы, хоць пачалавечы льга будзе пажыць. Ні на чыю ласку апірацца ня трэба будзе. Тады ні да якага пана за парабка ня трэба будзе ісьці прасіцца…

Яна весела ўсьміхнулася, сьціраючы чорным ручніком канец лавы, дзе-б мог сын прысесьці.

— … Што, сапраўды ўелася ў косьці век парабком быць за панскіх слуг. Рабіўшы, стараючыся, дык і на дзьвёх дзесянцінах льга жыць. Людзі жывуць. А гэта — што папродаем увесь свой гэты абыходак — дык яно, жывучы, нажывецца зноў… Нажывуцца гэтыя анучы…

Яна ўсё-ж сумна глянула на сваё паліто і на мужавыя боты і хутчэй загарнула іх ў дзяругу.

— … Шафу таксама прадаем… гэтак, па рублю, па два, зьбяром на задатак, а рэшту выплачваць будзем. Некаторыя, хто багацейшы, дык тыя на дзесяціны дзьве ўсё адразу плацяць. А ў нас — дык Сурвіла бярэцца пасьля задатку нашу частку заплаціць, а мы яму будзем выплачваць, а за фатыгу яму адробім пакрысе.

— За фатыгу адробіце? А ці не прагадаў бацька?

— Ну, а што ты іначай парадзіш. Як жыць? Можа дзе цяпер за парабка зноў прынялі-б, дык, сказаць, ужо ня хочацца. Ліха яго бяры, нават калі там што якое… значыцца… дык горш усёадно ня будзе.