Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лясы жылі тысячамі паўстанцаў. Пакінуў ісьці дым з фабрычных комінаў. Асірацела ад выгнанага староства гарадзкая ратуша. Касьцельныя і кляштарныя званы баяліся абазвацца. Вячорная смуга асьвечвалася полымем па ўсім даляглядзе. Паўстанцы чыталі адозвы заводаў, забастоўкі і паўстаньні гарадоў абзываліся па маёнтках і вёсках. Чуліся громы з капалень, з акіянскіх флётаў, з гарачых плянтацый, з кітайскіх разлегласьцяй, з заакіянскіх гарадоў. Праз гром і дым, агонь і кроў чуўся твар новых Савецкіх рэспублік.