Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як па той бок мяжы, у княжым замку, замкавая вежа вызваніла гадзіны. Яны былі ўжо дома, у тым прымежным колгасе, дзе жыў Гушка. Яго таварыш заяжджаў да яго. Яны сышлі з саней і пайшлі паволі. Чорныя вежы гарадка, у мясцовасьці ачышчанай ад лесу, вырысоўваліся на змрочным адлежным небе. Раптам Леапольд Гушка паказаў рукою ў той бок і, прыпыніўшыся, пачалі яны ўдвух глядзець туды. Управа ад гарадка, дзе быў маёнтак белавусага пана, зашыбала раптам угару полымя. Гэта было гэтак блізка, што адсюль відаць было, як узьлятаюць снапы іскраў над агнём. У вячорным небе гэта было відаць ім выразна.