Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьцягамі. Мы павінны, калі чаго хочам патрабаваць ад дзяржавы, заявіць законна, праз гміну, праз войта, праз староства…»

— Вон! — загукалі галасы.

Натоўп зьмёў Марцынкевіча з возу і рушыў да ратушы. Пярэднія ўжо ўзышлі на ганак. Мазавецкі і Сурвільчык зьніклі ў корыдоры.

— Выпусьціць арыштаваных!

— Зямлі дайце! Жыць няма на чым, усё у паноў апынулася!

— Рабіць няма чаго, з голаду ўміраць трэба!

Дзьверы ў ратушу раптам зачыніліся і ў той-жа момант з двух бакоў грунулі поліцыянты з карабінаў у паветра. Дэмонстрацыя застыла на месцы і сурвільчыкаў голас з адчыненага акна абазваўся на ўвесь пляц:

— Ад імя мясцовае ўлады загадваю ўсім разысьціся! Некалькі каменьняў паляцела ў тое акно і натоўп закрычаў, заварушыўся. Парабкі пайшлі з песьняю паўз будынак на другі бок яго. За імі рушылі ўсе. Поліцыянты зноў далі залп. Некалькі параненых чалавек звалілася на зямлю. Пасьля зноў стрэлілі.

Зноў некалькі чалавек упала. З-за рогу ратушы вымчалася конная поліцыя. Яе было многа. Яна проста рушыла з коньмі на людзей. Дэмонстрацыя была разагнана; яна пакінула пасьля сябе на пляцы крывавыя сьляды і трупы.

Праз некалькі гадзін, уночы, пачалася аблава па ўсім гарадку і па прыгарадных вёсках. Усё арыштоўвалі. Новы астрог у гарадку ледзьве зьмясьціў усіх.

Праз дзён некалькі пусьцілі толькі аднаго Няміру. Зьбіты, змучаны, ён зноў заняў сваё месца, з працягненаю рукою, ля касьцёлу.

Сымон Чуйка тады, калі была дэмонстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэмонстраваў разам з усімі, з радасьцю бачачы навокал сябе чалавечае мора. Як пайшлі былі па руках лістоўкі, нёйкае пачуцьцё падказвала яму ўсё, што тут недзе павінен быць ягоны Рыгор. Ён шнарыў паміж людзей, пасьля ішоў разам з ўсімі ў дэмонстрацыі. Перад ім адно мільгалі людзкія сьпіны і ногі, ён прабаваў, разам з усімі, сьпяваць, пасьля, як гаварыў рабочы з пільні прамову, прыглядаўся — калі пачне гаварыць ягоны Рыгор. Нарэшце ён утаміўся ад гэтага шуканьня, ён ужо сышоў быў з часткаю натоўпу ў вуліцу, як пачулася страляніна,. Ён адышоўся далей у вуліцу, пасьля зноў выходзіў на