Старонка:Бацькаўшчына (1932).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гавых хмар, тады стары небарака аж стагнаў, перастаўляючы ногі, але ішоў, не падаваўся, быў, відаць, вельмі цегавіты і да ўсяго звыклы.

— Ці далёка? Га, Сымон?

— От яшчэ крыху. Вежаў ня відаць яшчэ.

— То можа яшчэ вельмі далёка? Нічога я ня бачу, пазнаць месца не магу.

— Не, — пацяшаў яго таварыш, — з трэцяга ўзгорку павінна ўжо быць відна ратуша.

Яны абодва ішлі як нехаця. Адно добра было, што скавыш біў ім у плечы, а ня ў твар.

Поле ўсё было шэрае ад мерзлае зямлі і рухавае ад ветру і сьнегавых круп.

Двое міналі вёскі, хутаркі, паглядалі ўсё наперад, як-бы чакалі там чагосьці такога, што адразу паможа ім забыцца на, такую нялюдзкую дарогу. Скрозь паабапал дарогі, упоперак да яе, ішлі палосы поля, вузкія, як грады, і доўгія як сама гэтая дарога. На частых межах шастаў пад ветрам быльнёг, на гарбох загонаў тырчэла незазябленае іржышча, часамі гаспадар, відаць было, пачаў быў зябліць, але чамусьці ня скончыў — так і пярэсьціліся даўжэзныя істужкі запалавелае ральлі, то там, то сям.

Жытняя рунь часамі была ля дарогі. Вецер паразганяў па ёй салому, што гаспадары пацярусілі кожны на сваім загоне, каб паказаць, што тут пасеяна і што тут ўжо нельга пераганяць быдла. А некаторы гаспадар, дык старэнна выцерусіўся з саломы крыж — хай, значыцца, пан-бог паможа чалавеку гараваць з гэтым загонам, з гэтым шчуплым насеньнем, з гэтым канём, з гэтаю драўлянаю бараною…

А тут от была і жывёла гэтая: дзе-ні-дзе па ўмерзлай руні хадзілі дробныя каровы, выхвастаныя за лета сурамцам коні — дробнае стварэньне, нявольніцкія нявольнікі.

— Нешта-ж канца няма дарозе, — абазваўся стары. — Га, Сымон?

— Канца няма? Будзе канец. Так-жа ня будзе. Унь за тым узгоркам, здаецца, павінна пайсьці панскае поле, а там і ратуша блісьне перад вачыма.

— Ой, ды здаецца-ж раней ня было ў гэтай старане гэтакіх дробных загонаў! От народ распладзіўся.

— Ну пэўна.