Старонка:Барысенак. Нацыянальны характар Літоўскага Статута 1529.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рыяльным узроўні тагачаснага грамадзтва—ставілі крадзеж у лік вельмі важных злачынстваў.

Руская праўда пашыранай рэдакцыі не дае пацярпеўшаму поўнай волі над злодзеем, злоўленым з рэчаю („с лицом"),—яго трэба было весьці на князеўскі двор. Забойства злодзея караецца продажам у 12 грыўняў (кар. 37). Па агульным асновам Рускай Праўды рэч зварочваецца пацярпеўшаму (арт. 27, 29, 30, 33); яна аплачваецца ў тым выпадку, калі яе неабходна мець на руках для навочнай даказнасьці, без якой нельга весьці збор (свод) (кар. 32, 34).

Цікава параўнаць нормы аб крадзяжу Рускай Праўды з Смаленскай Праўдай. Там толькі адзін маласлоўны артыкул:

„Который Роусинъ, или Латинескый имьть татя, надъ темъ емоу своя въля, камь его хочеть, тамъ дѣнеть" (арт. 32).

Тут няма ні слова аб якім-бы то ні было абмежаваньні права гаспадара рэчы над злодзеям, злоўленым на месцы злачынства. Гэтая норма проста супроцьлежна Рускай Праўдзе. Што гэта сапраўды так, даказнасьцю служыць рознасьць аналёгічных норм у прывілеях Валынскім і Віцебскім. І ў XV сталецьці існавала прынцыповая розьніца норм, якія трактавалі зб крадзяжы.

Валынскі прывілей робіць працяг традыцыі Рускай Праўды:

Приличного злодѣя не пускати, а хто бы яго пустнлъ, або на окупъ далъ, и на него бы довод спровный был: тотъ маетъ вину заплатити по давному, какъ передъ тымь было"[1].

Іншы характар маюць прывілеі беларускіх зямель (Віцебскай, Смаленскай і Полацкай). Зразумела, і ў іх праяўляецца публічны прынцып. Той, хто пацярпеў, не распараджаецца асобаю злодзея, калі ён можа выплаціць тацьбу. Але ў выпадку поўнай нявыплатнасьці, злодзей, па Віцебскаму прывілею, аддаецца ў поўнае распараджэньне пацярпеўшаму:

„а не будеть у татя чимъ платити татьбы, ино его истьцу выдати, и гдѣ его всхочеть тамъ его денеть"[2].

Гэтая формула ёсьць літаральнае паўтарэньне пастановы Смаленскага Дагавору аб праве пацярпеўшага на асобу таця:

"Камъ его хочетъ, тамъ дѣнеть".

Полацкі прывілей таксама ў выпадку нявыплатнасьці злодзея дазваляе выдаць яго пацярпеўшаму. Смаленскі прывілей па гэтаму пытаньню простых паказаньняў не дае.

IV. Руская Праўда мае даволі многа норм спадчыннага права; тэрмін спадчыны—„задница". Тое самае разуменьне Смаленская Праўда Перадае тэрмінам—„остатокъ", прычым апошні ахапляе ўсю маёмасьць,

  1. Ясинский, паказаныя творы. стар. 176.
  2. Ясинский, паказаныя творы, стар. 177.