Старонка:Барвенак (1924).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗЯЛЁНЫ ПРАСТОР.

Рунеюць палоскі, як стужкі,
Іх межы шаўковыя строчаць;
Над імі ўзьнімаюцца птушкі,
Садзяцца, пяюць і лапочуць;

Над імі іграюць праменьні,
Іх ветрык паўднёвы цалуе;
За імі вось там, ў аддаленьні
Луг бусел рупліва вартуе…

Вось лес, зелянінай вабраны,
Паслаў дываны — свае цені —
Пэрсыдзкай красою сатканы;
Мо’ хіліцца стаць на калені

З сваёй гаспадарчай вітаньню? —
Ён шырыць пагляд свайго вока
На гэты прастор з мілаваньнем,
Што з кветак сатканы і шоўку…

1923 г.