Старонка:Барвенак (1924).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МНЕ ХОЧАЦЦА…

Мне хочацца сонца паўднёвага ласкі,
Мне хочацца сонца паўднёвага чар,
Мне хочацца паху раскветшае краскі,
Мне хочацца зьдзейсьненьня мар…
Загэтым ўзбуджаю я ў сэрцы грымоты,
Загэтым ўзбуджаю я сонасьць душы;
Загэтым я рвуся маланкай ў высоты,
Загэтым цураюсь спакою, цішы…
Пачуцьці-трывога — мая навальніца,
Пачуцьці-імкненьне — дух творчы расы,
Пачуцьці-зьдзяйсьненьне, то — шчасьця крыніца,
Пачуцьці-паўднёвасьць — жыцьцёвасьць красы…

Менск, 1923 г.