Старонка:Барвенак (1924).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЎСЁ ШЫРАЦЬ ДНІ…

Ўсё шыраць дні свой лёт, свой бег;
Яны бягуць, бягуць бяз меры;
Між старых вех да новых вех
Пуцін шукаюць новай эры.

Што новы дзень — то новы бляск,
То — жыватворчая крыніца,
І нейкай сілай новых ласк
Сьвет хоча ўвесь перарадзіцца, —

Адзецца ў вэлюм новых чар,
Як-бы прырода на прадвесьні;
Нясьці жыцьця чароўны дар
І пець заўсёды шчасьця песьні…

Менск, 1923 г.