Старонка:Барвенак (1924).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Я ЗАГАРТОВАН.

Я загартован ў бойцы з ворагам,
Я загартован і у жыцьці;
Цяпер я знаю, што мне дорага,
Цяпер я знаю — куды ісьці…

Мае шляхі — пуці бязьмежнасьці,
Мае прасторы — узвышкі зор,
Дзе для душы няма залежнасьці,
Дзе майму сэрцу няма разор.

Пасею думкі там між зорамі.
Там набяруся ад месяца чар;
Стуль пабратаюся з прасторамі,
Стуль прынясу я сонечны жар.

Менск, 1923 г.