Старонка:Барвенак (1924).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ЧАМУ Я ТАК ДЗІЎЛЮСЯ…

І чаму я так дзіўлюся,
Паглядзеўшы на усход,
І надзеі аддаюся
За шчасьлівы дзень ўпярод? —

А затым я так дзіўлюся,
Бо з усходам, — знаю я, —
Сьвятлом раніцы уп‘юся,
Стане іншаю зямля.

Ўсё прачнецца пасьля ночы, —
Гоман птушак, лесу шум,
І абсохнуць мае вочы
Ад сьлёз горкіх пасьля дум.

1921 г.