Старонка:Барвенак (1924).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ХМАРЫ-ДУМКІ.

Хмары-думкі, што гняцеце
Маё сэрца, маю душу?
І ці доўга так на сьвеце
Адзінокім жыці мушу

А ці доўга злая доля
Будзе кроў смактаці з жылаў…
Дзе ты, шчасьце, дзе ты, доля?
Я чакаць ня маю сілы.

Мне апрыкла паднявольным
Доўга жыць у паняверцы…
Быць хачу — і буду вольным, —
Гэтак кажа маё сэрца.

1910 г.