Старонка:Барвенак (1924).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯДОЛЯ.

Неяк жутка, пахне пусткай,
Абмінае нават птушка
Ніву вузкую, як стужку,
Бо — дзялянка, як на душку.
Ліха злое! А нас — трое;
Як за стол пачнем садзіцца,
Адзін тое, другі сёе,
Ажно лыжкай пачнуць біцца.
Як абноска, неданоска —
Мая вузкая палоска, —
Ці дарожка — прайсьці з сошкай;
Аж з вачэй ліюцца сьлёзкі.
Ўжо ня рана — не ўзарана,
Зарасла ўжо вадап’янам;
Ўстану рана, — выйду, гляну —
Як раней така-ж паляна,
Ні каняткі, ні зярняткі
Я ні каліва ня маю;
Недаглядкі, непарадкі
З болем к сэрцу я прымаю.
Жалюсь небу на патрэбу;
Што паможа гору неба:
Хоць і трэба — няма хлеба,
А я-ж жыць хачу, як трэба!

1911 г.