Старонка:Барвенак (1924).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ЗОРНУЮ НОЧ.

Загарэлісь, зьяюць зоры,
Заплятаюцца ў вянкі,
Засьцілаюць высь прастору
Залатыя аганькі…

Сны снуюць са сьветлай сіні,
Сочаць з высі за зямлёй;
Сны салодкія дзяўчыне
Сьняцца гэткаю парой…

Маладзіцца месяц марай,
Мне салодзіць мары ён,
Многа жычыць шчасьця чараў…
Мае вочы гоняць сон…