Старонка:Барвенак (1924).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯГОНЬНЯ Я ШЧАСЬЦЕМ ПАЛАЮ…

Сягоньня я шчасьцем палаю,
Сягоньня я рад, як ніколі:
Любоў загарэлась ў грудзёх маладая,
Старыя заціхнулі болі…

І здрада старая пакінула грудзі,
І кроў майго сэрца хвалюе, як мора,
Лёс шчасьце, надзею, ўжо будзіць,
Здаецца, ніколі ня будзе ўжо гора.

Ня будзе! — Сад шумам гаворыць
І шэпчуць аб гэтым начныя зарніцы,
І сьпеў салавейкі аб гэтым ім ўторыць,
І сьведчыць прызнаньне яе — чараўніцы.