Старонка:Барвенак (1924).pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Краса-дзяўчынка, стан прыгожы —
Не апісаў-бы і поэт,
А твар яе — як кветка рожы;
А губкі, нібы макаў цьвет…

Як уздыхне ці засьмяеша,
Альбо гамонку завядзе —
Аж разрывае грудзі сэрца,
Канец надойдзе ўсёй-нудзе…

Але злы лёс ці дух варожы
Ўсім шчасьця роўна не дае:
Усё, што міла і прыгожа —
Яно чужое — не мае…