Старонка:Барвенак (1924).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЬВЯКРОЎ.

За што лёс мне даў пакуту,
Павярнуў так жыцьце крута, —
Адарваў ад хаткі роднай —
Каб быць бітай і галоднай?

Не па сэрцы гэта хатка,
Хоць багатая дастаткам…
Эх, баліць мая галоўка:
Нажыла сабе сьвякроўку!..

І наводзіць ўсё парадак, —
Хлебам корміць-жа з пазадак,
Зробіш што-то рэдка, густа,
Не пад нораў, не па густу:

Не заскварыла капусту,
Альбо надта ужо густа…
Стань спрачацца толькі з ёю —
Зараз стукне чапялою…

Калі-ж была я дзяўчынай -
Звалі добрай гаспадыняй:
Ў меру, ў пору я саліла,
Крупнік, кашу я варыла

І паджаркі і заскваркі,
Як найлепшая кухарка;
Не гарэлі ў печы хлебы —
Запякалісь, лепш ня трэба.