Старонка:Барвенак (1924).pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЫ.

Ў марах соладзі бясконца,
Ім мяжы няма нідзе;
Рвуцца к небу, рвуцца к сонцу,
Вечна кружыцца, гудзе
Гэты рой і сее чары,
Кліча к шчасьцю і заве,
Сушыць сьлёзы, гоніць хмары,
Дарыць розум галаве…
Маладому сэрцу мары
Суляць шчасьце і любоў,
А старому — шэпчуць чары
Пра жыцьцё мінулых днёў…
Ўюцца, кружацца, лятаюць —
Не даюць парою спаць,
Ўсё на сьвеце абяцаюць —
Толькі мала могуць даць…