Старонка:Барвенак (1924).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХТО Я.

У роднай краіне чужынцам я рос…
Хоць роднага бацькі любіў я гамонку
І ёй чараваўся да болі, да сьлёз,
Але не давалі мне глянуць спрасонку…

На вуліцы кожнай, завулках, вуглох
Мяне зьняважалі і білі за гэта,
Сьляды заціралі праўдзівых дарог
І школа, і цэрква, гасіўшы асьвету.

Але пачынаў я сябе разумець,
Ня верыць стаў ворагу-хлусу;
Чуў родную песьню — сам мерыўся пець,
І скора пазнаў я сябе беларусам.

Тады палюбіў я прыгожасьць сяліб
І гразкія вузкія вуліцы вёскі,
Высокія клёны, дубы, пахі ліп
І сьпелыя шэпты радзімай палоск.

Ўзмацнілась надзея, што край ажыве,
Што слава і шчасьце народ мой сустрэне:
Ўжо воля прачнуцца народ мой заве
будзіць, ўзьнімаецца ад сну пакаленьне…

1921 г.