Старонка:Барвенак (1924).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКАЎШЧЫНЕ.

Весяліся, край-старонка,
Пасьля горкай долі,
Сьпявай песьню сваю звонка
Ў хаце, ў лузе, ў полі.

Хмары згінулі на небе,
Сонна сьвеціць з высі;
Ў чарназём і тлусту глебу,
Край мой, убярыся!

Распачні з ахвотай працу
На заросшай ніве,
Замест хаты, — строй палацы
Новых дзён шчасьлівых;

Бо даволі ў цьме блудзілі,
Гінулі бясконца,
Маладосьць сваю губілі
Без надзеі ў сонца,

А цяпер яно сьмяецца
Бляскам залацістым,
Ніва руняй адзяецца,
Дываном квяцістым.

Ні мятліца, ні гуголі,
Ні іншае зельле
Ўжо ня сьведчаць аб нядолі
Горкае пахмельлем.

Зацьвітай-жа, край, красою,
Як вясною кветкі;
Гостры плуг і серп з касою
Пройдуць хай палеткі!

1921 г.