Старонка:Барвенак (1924).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПОЭЦЕ.

Табе, поэта, дадзен дар,
Які ня кожнаму даецца з неба,
Для дум тваіх — ўзбагачаная глеба
І недасьціглы многім жар
Душы.
Умей-жа карыстацца ім:
Ў паніжаным будзі дух чалавека,
На сьвет адкрый шырэй свае павекі,
Ўладарствуй горда над усім —
Будзі!
І ліры звонкаю струной
Заві удаль, вабраную расою,
І пазнаём ўсіх з жыцьцевай красою,
Каб жыці ёй адной…
Заві!
Дык грай-жа, моцна грай,
Хай моцна звоняць ліры тваёй струны,
Замоўкне зло, пакінуць стогн пяруны
І зацьвіце наш родны край,
Як рай…

1923 г.