Старонка:Барвенак (1924).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧАР НА МОРЫ.

Агарнуліся далі туманам,
Хваля б‘ецца аб бераг круты,
Сьвішча вецер сярдзітым буянам,
Быц‘ ня хоча яшчэ цемнаты.

Чайка ўецца з мальбою, трывогай —
Хоча далі ня даці заснуць,
Парус белы, змарнован дарогай,
Ўжо на бераг трымае свой пуць.

Мора поўна вялікага жалю,
Вісьне змрок і туман, дзе ні глянь,
І агністае сойца з-за далі
Нібы шэпча спакою літань…

Рэвель, 1916 г.